У Дунілавіцкім сацыяльным пансіянаце “Троіцкі” працуюць больш за сотню чалавек. Хтосьці на работу дабіраецца на аўтамабілі, летам для многіх зручны транспарт веласіпед. А многія карыстаюцца грамадскім транспартам.
Нажаль, да нядаўняга часу месца прыпынку не было абуладкавана належным чынам, што дастаўляла пэўныя нязручнасці для пасажыраў.
Пасля звароту кіраўніка пансіяната, дэпутата Дунілаўскага сельскаго Савета Алега Дарафеева да начальніка ДРБУ — 132, Станіслава Рагіні з просьбай абсталяваць прыпынак, пытанне было вырашана станоўча.
Пад кіраўніцтвам майстроў варапаеўскага ўчастка Пастаўскага ўчастка ДРБУ 132 Віктара Вырвіча і Аляксандра Кейзіка нядаўна ў Новых Ясневічах зрабілі кішэню для заезда аутобуса, устанавілі лаўкі.
Работнікі пансіяната шчыра ўдзячны кіраўніцтву Пастаўскага ДРБУ — 132, майстрам за абуладкаванне прыпынку і клопат пра пасажыраў.
Анастасія Ластоўская, ад імя работнікаў пансіяната